Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:27 ]  Прэм'ер-міністар Ізраілю ўхваліў плян умацаваньня бясьпекі Ерусаліму


ЕРУСАЛІМ. Ня меньш як два ізраільцы атрымалі былі параненыя сёньня ў выніку тэракту каля места Тайбэ на паўначы ад Тэль-Авіву. Палестынскі тэрарыст-самагубца падыйшоў да іхнай машыны і прывёў у дзеяньне выбуховую прыладу. Сёньня ж прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон ўхваліў плян умацаваньня бясьпекі Ерусаліму. Гэты плян прадугледжвае больш жорсткі кантроль за доступам ў места з боку Заходняга берагу Ярдану. Будзе павялічаная колькасьць паліцыі ў Ерусаліме і пабудаваныя дадатковыя кантрольна-прапускныя пункты.
XS
SM
MD
LG