Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  У пасланьні нацыі прэзыдэнт ЗША назваў восьсю зла Паўночную Карэю, Іран і Ірак


У сваім пасланьні нацыі прэзыдэнт ЗША Буш назваў восьсю зла Паўночную Карэю, Іран і Ірак, якія ён абвінаваціў у стварэньні зброі масавага зьнішчэньня. Сярод краінаў, якія даюць прытулак тэрарыстам, амэрыканскі кіраўнік назваў Босьнію, Філіпіны і Самалі. Сёньня міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі назваў абвінавачваньні ў бок Тэгерану, якія прагучалі ў прамове Джорджа Буша беспадстаўнымі. Харазі расцаніў іх, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ірану. Кіраўнік міжнароднай камісыі ірацкага парляманту лічыць, што прэзыдэнт ЗША прадэманстраваў у сваёй прамове варожасьць да арабаў і мусульманаў. Ірацкі парлямэнтар таксама назваў абвінавачваньні ў бок Ірану беспадстаўнымі . Паводле ягонага меркаваньня амэрыканскі ўрад спрабуе падрыхтаваць міжнародную грамадзскую думку да новай ваенай апэрыцыі супараць Іраку. Паўночная Карэя не камэнтавала заявы амэрыканскага лідэра, аднак менавіта сёньня Пхен’ян чарговы раз выступіў з патрабаваньнем выдаліць амэрыканскія войскі з Паўдзёнай Карэі. Сёньня ж прадстаўнік філіпінскага парляманту заявіў, што заявы Джоджа Буша наконт Філіпінаў выклікаюць занепакоенасьць.
XS
SM
MD
LG