Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:15 ]  Хамід Карзаі робіць новыя важныя заявы ў ЗША


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія войскі і міратворчы кантынгэнт павінны заставацца ў Афганістане да поўнага зьнішчэньня тэрарыстаў і іх арганізацыяў у краіне -- такую заяву ў Нацыянальным прэсавым клюбе ў сталіцы ЗША зрабіў кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі. Ён таксама зазначыў, што дзеля аднаўленьня эканомікі краіны неабходна навесьці парадак, спыніць сутычкі паміж варагуючымі групоўкамі і даць працу тым афганцам, якія складуць зброю. Сёньня мяркуецца выступ Хаміда Карзаі ў Радзе Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў.
XS
SM
MD
LG