Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Арыэль Шарон ухваліў плян узмацненьня рэжыму бясьпекі Ерусаліму


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон ухваліў плян узмацненьня рэжыму бясьпекі Ерусаліму ў зьвязе з сэрыяй тэрарыстычных актаў у цэнтры гораду, якія зьдзейсьнілі мінулым тыднем палестынскія экстрэмісты. Бліжэйшымі днямі будзе зацьверджаны дадатковы буджэт дзеля яго рэалізацыі. У Ерусалім будуць уведзеныя яшчэ пяць паліцэйскіх фармаваньняў, каб узмацніць блёкпасты на мяжы паміж гэбрайскай і арабскай часткамі гораду. Плянуецца абсталяваць дадатковыя кантрольна-прапускныя пункты з відэакамэрамі на ўездах у горад з боку палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG