Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  ЗША і Казахстан распачынаюць сумесны праект перапрацоўкі ўрану


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія і казахскія афіцыйныя асобы мяркуюць сёньня давесьці да шырокага ведама сумесны праект паўторнай перапрацоўкі ўрану ў ядзернае паліва. Праект паўстаў з амэрыканскай ініцыятывы нераспаўсюджаньня. Ён мае на мэце дастаўку ўранавых канцэнтратаў з ЗША на мэталюргічны завод ў Аскэмэне, Казахстан. Там з гэтых канцэнтратаў будзе паўторна здабывацца ўран і выкарыстоўвацца для вытворчасьці ядзернага паліва. Дэпартамэнт энэргэтыкі ЗША, які заінвэставаў у праект каля аднаго мільёну даляраў, назваў ініцыятыву гістарычнай.
XS
SM
MD
LG