Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:51 ]  Тбілісі і Масква пагаджаюцца не выводзіць расейскія войскі з Абхазіі


ТБІЛІСІ. Вывад расейскіх войскаў з Абхазіі можа выклікаць іншы канфлікт у рэгіёне, -- такую заяву зрабіў прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ ў часе сустрэчы з сакратаром Рады бясьпекі Расеі Уладзімерам Рушайлам, які ўчора распачаў двухдзённы візыт у Тбілісі. Рушайла пагадзіўся з прэзыдэнтам і дадаў, што наступствы вываду войскаў могуць быць непрадказальнымі і прывесьці да новай ваеннай эскаляцыі. Расейскія войскі кантралююць адну ваенную базу паводле мандату СНД. Тэрмін мандату скончыўся на пачатку гэтага месяца.
XS
SM
MD
LG