Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  У чацьвер кіраўнік часовага ўраду Афганістану сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай заявіў, што ён працуе ў справе разьвіцьця добых адносінаў з Іранам і Пакістанам. На пытаньне ці хвалююць яго паведамленьні пра пастачаньне іранскай зброі афганскім паўстанцам Карзай адказаў, што ён знаёмы з гэтымі паведамленьнямі і дадаў, што ў часе тэлефонных размоваў з іранскім прэзыдэнтам Мухамэдам Хатамі той запрасіў яго наведаць Іран. У чацьвер Карзай наведае Лёндан, дзе сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Боні Блэрам.
XS
SM
MD
LG