Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:33 ]  У Сараеве будзе адчыненае адзьдзяленьне італьянскай паліцыі


РЫМ. Італія і Босьнія дамовіліся аб супрацоўніцтве ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасьцю і нелегальнай эміграцыяй. Паводле міністра ўнутраных справаў Італіі Клаўдыё Скаёлы, у Сараеве будзе адчыненае адзьдзяленьне італьянскай паліцыі дзеля абмену інфармацыяй і аказаньня дапамогі мясцовым праваахоўчым ворганам. Італія лічыць, што Босьнія, празь якую праходзяць транзытныя маршруты ў Эўропу, сама ня можа даць рады з наплывам нелегальных імігрантаў і забясьпечваць кантроль на мяжы.
XS
SM
MD
LG