Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:30 ]  Распачынаецца візыт прэм'ер-міністра Украіны ў Румынію


БУХАРЭСТ. Украінскі прэм’ер-міністар Анатоль Кінах прыбывае сёньня ў Румынію з двухдзённым афіцыйным візытам. Паводле ІТАР-ТАСС, Кінах возьме ўдзел у адкрыцьці Украінска-румынскага бізнэс-форуму і ў цырымоніі падпісаньня шэрагу пагадненьняў паміж Украінай і Румыніяй. У праграме візыту таксама сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам Румыніі, бізнэсоўцамі і прадстаўнікамі Украінскага таварыства ў Румыніі.
XS
SM
MD
LG