Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Новым прэм’ер-міністрам Казахстану стаў Імангалі Тасмагамбэтаў


АСТАНА. Новым прэм’ер-міністрам Казахстану стаў Імангалі Тасмагамбэтаў. Кандыдатуру Тасмагамбэтава прапанаваную прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым зацьвердзіў парлямант краіны. Раней Тасмагамбэтаў займаў пасаду віцэ-прэм’ера. Сёньня ж раніцай, былы прэм’ер-міністар Казахстану Касімжамарт Такаеў сыйшоў у адстаўку. Разам зь ім, паводле Кантытуцыі, у адстаўку сыйшоў і ўвесь урад краіны. Паводле аналітыкаў, адстаўка Такаева – сталая урадавая перастаноўка, якую прэзыдэнт Назарбаеў праводзіць для поўнага кантролю над палітыкай краіны.
XS
SM
MD
LG