Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:16 ]  У Ерусаліме ўзмоцненыя захады ў бясьпецы


ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме, пасьля ўчорашняга тэракту, у выніку якога адзін чалавек загінуў і больш як 100 былі параненыя, моцна падвышаныя захады ў бясьпецы. Цэнтар места, дзе апошнім часам адбылося некалькі тэрарыстычных нападаў, патрулююць узмоцненыя аддзелы паліцыі і вайскоўцаў. На дахах будынкаў знаходзяцца снайпэры. Ніводная тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьці за выбух, які зьдзейсьніла палестынская тэрарыстка. Сёньня ў ваколіцах Тэль-Авіву паліцыянты застрэлілі кіроўцу-палестынца, які наўмысна зьбіў двух ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG