Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:10 ]  У Індыі памерлі двое пакістанцаў -- удзельнікаў атакі на Амэрыканскі культурны цэнтар


ДЭЛІ. Сёньня індыйскія ўлады паведамілі пра сьмерць ад ранаў, атрыманых у часе перастрэлкі з паліцыяй – двух пакістанцаў, арыштаваных у сувязі з нападам на Амэрыканскі культурны цэтар у Калькуце ў мінулы аўторак. Абодвы памерлыя былі арыштаваныя ў месьце Хазарыбах у штаце Джарханд. У часе допытаў абодвы прызналіся ў нападзе на Амэрыканскім цэнтар, у часе якога загінулі чатыры і былі параненыя 18 асобаў. Паводле прадстаўнікоў індыйскай разьведкі, затрыманыя ўваходзілі ў склад базаванай у Пакістане радыкальнай іслямскай групоўкі.
XS
SM
MD
LG