Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:50 ]  Расея заяўляе, што гэлікоптар у Чачні пацярпеў крах у выніку тэхнічнай паломкі


ГРОЗНЫ. Сёньня прадстаўнік расейскага прэзыдэнта ў паўдзённай Расеі Нікалай Брытвін сказаў, што няма ніякіх доказаў таго, што гэлікоптар Міністэрства ўнутраных справаў, які пацярпеў крах у Чачні, быў зьбіты ракетай клясу “Зямля-паветра”. Паводле Брытвіна, усё паказвае на тэхнічныя прычыны аварыі. У той самы час чачэнскія незалежнікі ўзялі на сябе адказнасьць за зьбіты гэлікоптар. Учора Інтэрфакс паведаміў, што папярэдняе сьледства паказала, што гэлікоптар быў зьбіты. Усе 14 чалавек, якія былі на борце гэлікоптару, загінулі.
XS
SM
MD
LG