Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Ірак пагадзіўся прыняць адмысловага прадстаўніка ААН у правох чалавека


ЖЭНЭВА. Ірак пагадзіўся прыняць адмысловага прадстаўніка ААН у правох чалавека Андрэаса Маўрамаціса. Ягоны візыт прызначаны на люты. У 1991 годзе Камісыя ААН у правох чалавека ўсталявала мандат адмысловага прадстаўніка ў Іраку. Цягам 11 гадоў Багдад прыняў яго толькі адзін раз – у 1992 годзе. Ірак абвінавачваюць у сыстэматычных парушэньнях правоў чалавека. Так, праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” у сваіх штогадовых дакладах неаднаразова адзначала, што рэжым Садама Гусэйна ужывае катаваньні палітычных вязьняў.
XS
SM
MD
LG