Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Выбухі вайсковых складоў у Нігэрыі. Сотні загіблых


ЛАГОС (Нігерыя). Паведамляецца, што пажар у складзе зброі ў сталіцы Нігерыі стаўся прычынай выбухаў, у якіх загінула больш як сотня цывільных людзей, сярод якіх былі дзеці і вайскоўцаў. Пажар, які працягваецца і сёньня, пачаўся ўчора ўвечары. Калі ён дасягнуў ваенных складаў, у паветра пляцелі артылерыйскія снарады. Прэзыдэнт краіны Алусігон Абсанджа загадаў пачаць сьледства. Шматлікія ахвяры знойдзеныя ў блжэйшым канале. Яны ўтапіліся пасьля цісканіны ў шэрагах тых, хто ўцякаў ад выбухаў.
XS
SM
MD
LG