Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Памерла пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн


СТАКГОЛЬМ. Сёньня ў 94-гадовым узросьце памерла швэдзкая пісьменьніца, аўтар шматлікіх дзіцячых кніжак Астрыд Ліндгрэн. Паводле крэўных, яна спакойна памерла ва ўласным доме, пасьля працяглай хваробы. Найбольш вядомыя пэрсанажы ейных кніжак – Карлсан, які жыве на паддашку і Пепі-доўгая-панчоха. Ліндгрэн – аўтар 80 кніжак для дзяцей, якія былі перакладзеныя на многія мовы сьвету і разыйшліся накладам у больш як 130 мільёнаў асобнікаў. Паводле ейных твораў зьнятыя каля сарака фільмаў.
XS
SM
MD
LG