Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:24 ]  Кофі Анан наведаў Пакістан, Афганістан і Іран


ТЭГЕРАН. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан закончыў свой візыт у Пакістан, Афганістан і Іран, правёўшы з кіраўнікамі гэтых трох краінаў перамовы ў справе стабільнасьці ў рэгіёне. Учора ў Тэгеране Анан выказаў спадзяваньне, што Іран будзе верны абяцаньню падтрымваць часовы афганскі ўрад і не дапускаць на сваю тэрыторыю ваяўнікоў «Талібану» і «Аль-Каіды». Амэрыканскія афіцыйныя асобы, у тым ліку прэзыдэнт Джордж Буш, нядаўна выказалі занепакоенасьць, што частка ваяўнікоў «Аль-Каіды», магчыма, уцякла з Афганістану ў Іран. Гучалі таксама абвінавачаньні ва ўмяшаньні Ірану ва ўнутраныя справы Афганістану. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі, зь якім таксама сустракаўся Кофі Анан, назваў такія абвінавачаньні беспадстаўнымі. Прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі запрапанаваў правесьці адмысловае паседжаньне ААН у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам. Ён сказаў, што ААН – адзіная міжнародная арганізацыя, упаўнаважаная даць вызначэньне тэрарызму і ўзначаліць барацьбу зь ім.
XS
SM
MD
LG