Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Афганскі лідэр накіроўваецца ў ЗША


КАБУЛ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі накіроўваецца ў Злучаныя Штаты зь візытам, падчас якога ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Джорджам Бушам і наведае Нью-Ёрк. Перад адлётам з Кабулу Карзаі заклікаў усіх афганцаў падтрымаць намаганьні ў адбудове краіны і пакончыць з гадоўляй у краіне апійнага маку. Карзаі сустрэнецца з Бушам у Белым Доме ў панядзелак і будзе прысутны падчас штогадовага прэзыдэнцкага звароту да амэрыканскага народу. Чакаецца, што Карзаі і Буш абмяркуюць пытаньні адбудовы Афганістану – на якую Злучаныя Штаты паабяцалі выдзеліць каля 300 мільёнаў даляраў – а таксама амэрыканскую антытэрарыстычную апэрацыю. Карзаі выступае за працяг апэрацыі, пакуль у ягонай краіне ня будуць зьнішчаныя рэшткі талібаў і «Аль-Каіды». З Вашынгтону Карзаі накіруецца ў Нью-Ёрк, дзе наведае руіны Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру і возьме ўдзел у паседжаньні Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG