Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:15 ]  Вашынгтон не спаборнічае з Масквой у справе ўплыву на краіны Цэнтральнай Азіі


ДУШАНБЭ. Сёньня дыплямат Злучаных Штатаў Элізабэт Джонс заявіла, што Вашынгтон не спаборнічае з Масквой у справе ўплыву на краіны Цэнтральнай Азіі. Апрача гэтага Джонс заявіла журналістам, што Вашынгтон разглядае ўжываньне базаў у краінах Цэнтральнай Азіі, як патрэбныя для барацьбы з тэрарызмам. Пры гэтым яна сказала, што ЗША ня маюць плянаў ствараць у рэгіёне ўласныя сталыя ваенныя базы. Цяпер войскі Злучаных Штатаў базуюцца ва Ўзбэкістане і Кыргыстане. Джонс, якая ў Душанбэ сустрэлася з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым, раней наведала Казахстан і Кыргыстан. Далей у пляне паездкі, якая закончыцца ў пятніцу, візыты ва Ўзбэкістан і Туркменістан
XS
SM
MD
LG