Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  Затрыманьне бін Лядэна і мулы Амара ня ёсьць прыярытэтнай задачай войска ЗША ў Афганістане


ІСЛЯМАБАД. Кіраўнік ваеннай апэрацыяй у Афганістане, гэнэрал Злучаных Штатаў Томі Фрэнкс заявіў, што затрыманьне Ўсамы бін Лядэна і лідара талібаў мулы Мухамэда Амара ня ёсьць прыярытэтнай задачай войскаў Злучаных Штатаў у Афгагністане. Паводле Фрэнкса, шмат важней зьнішчыць сетку тэрарыстычных арганізацыяў, якую стварыў бін Лядэн і ягоныя хаўрусьнікі ў Афганістане і па-за ягонымі межамі. Апрача гэтага Фрэнкс, які сёньня для перамоваў з кіраўніцтвам Пакістану прыехаў з Кабулу ў Іслямабад заявіў, што войска Злучаных Штатаў застанецца ў Афганістане да таго часу, пакуль ня выканае пастаўленых перад ім задачаў. У часе нядаўнай паедкі ў краіны Цэнтральнай Азіі Фрэнкс сказаў, што ЗША не плянуюць ствараць у рэгіёне сталых ваенных базаў.
XS
SM
MD
LG