Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:40 ]  ЗША вызначаюць асноўныя накірункі дапамогі ў справе аднаўленьня Афганістану


КАБУЛ. Паводле кіраўніка ўрадавага агэнства дапамогі ЗША Эндру Націаса, разбурэньні, убачаныя ім у Афганістане, самыя вялікія якія яму даводзілася бачыць цягам больш як 10 гадовай працы ў агэнстве. Эндру Націас прыехаў у Афганістан з трохдзённым візытам, каб вызначыць накірункі дапамогі Афганістану. Ён зрабіў камэнтары адносна турыстычных раёнаў, якія найбольш пацярпелі ў часе 20-гадовага, улучна з Савецкай інтэрвэнцыяй, канфлікту ў Афганістане. У часе выступу ў Кабуле Націас сказаў, што плённае ўжываньне дапамогі будзе не прапагандным аркушыкам, а сапраўднай пляцформай для адбудовы Афганістану. Націас сказаў, што хаця Афганістан і быў спустошаны гадамі вайны і засухі, ён задаволены гатовасьцю афганцаў да абнаўленьня, асабліва ў галінах сельскай гаспадаркі і адукацыі.
XS
SM
MD
LG