Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:38 ]  Блізу трох тысячаў настаўнікаў правялі ў Тэгэране дэманстрацыю з патрабаваньнем падвышэньня заробкаў


ТЭГЭРАН. Блізу трох тысячаў настаўнікаў правялі ў Тэгэране дэманстрацыю з патрабаваньнем падвышэньня заробкаў. Маніфэстантаў, якія сабраліся ля будынку прэзыдэнцкага палацу, спрабавала разагнаць паліцыя. Адбыліся сутычкі. Паведамленьняў пра параненых не было. Арыштаваныя прынамсі 15 асобаў. Цягам апошніх двух тыдняў у Іране абылося некалькі масавых акцыяў пратэсту настаўнікаў. Два дні таму прэзыдэнт краіны Мухамэд Хатамі загадаў стварыць адмысловую камісыю, якая разгледзіць іхныя патрабаваньні.
XS
SM
MD
LG