Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  ЗША заявілі, што палестынскі лідар не зрабіў усяго магчымага каб скончыць з тэрарызмам


АБУ-ДАБІ. Сёньня ў часе інтэрвію тэлебачаньню Абу-Дабі дараднік у справе нацыянальнай бясьпекі ЗША Кандаліза Райс сказала, што палястынскі лідар Ясір Арафат павінен ужыць захады, каб скончыць з тэрарызмам. Яна заявіла, што Арафат не зрабіў усяго магчымага ў гэтай справе. Учора ж прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што ён расчараваны Арафатам і абвінаваціў палястынскага лідара ў пашырэньні тэрарызму, шляхам кантрабанды іранскай зброі, якую нядаўна захапіў Ізраіль. Арафат адрынуў якое б там ні было дачыненьне да гэтай справы. Учора ж увечары палястынскае кіраўніцтва ізноў заклікала ваяўнічыя групоўкі трымацца замірэньня, абвешчанага Арафатам напрыканцы году летась. Заклік быў зроблены пасьля чарговай атакі палястынскага самагубцы, у выніку якой былі параненыя 20 ізраільцаў, а Ізраіль, у сваю чаргу, адказаў авіяналётамі на палястынскія аб’кты. Паводле палясьтынскага боку, у часе налётаў былі параненыя 12 палястынцаў.
XS
SM
MD
LG