Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:49 ]  Кіраўнік ваеннай апэрацыі ў Афганістане, гэнэрал ЗША Томі Фрэнкс прыехаў у Пакістан дзеля перамоваў з кіраўніцтвам краіны


ІСЛЯМАБАД. Кіраўнік ваеннай апэрацыі ў Афганістане, гэнэрал ЗША Томі Фрэнкс прыехаў у Пакістан дзеля перамоваў з кіраўніцтвам краіны. У праграме візыту сустрэча Томі Фрэнкса з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Напярэдадні ў Кабуле Фрэнкс правёў перамовы з міністрам абароны Афганістану Мухамэдам Фахімам. Раней, у гэтым тыдні, у часе паездкі па краінах Цэнтральнай Азіі, гэнэрал ЗША падцьвердзіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць ствараць сталыя ваенныя базы ў рэгіёне. Фрэнкс яшчэ раз падкрэсьліў, што антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане можа працягвацца шмат месяцаў і войска ЗША разам са свамі саюзьнікамі будзе заставацца ў краіне так доўга, як тое спатрэбіцца.
XS
SM
MD
LG