Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:24 ]  Кофі Анан абмяркоўвае ў Тэгеране афганскія праблемы


ТЭГЕРАН. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан праводзіць у Тэгеране перамовы з кіраўніцтвам Ірану ў справе стабільнасьці і адбудовы суседняга Афганістану. Анан, які плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Мухамадам Хатамі, пасьля свайго прыбыцьця ў Тэгеран сказаў журналістам, што Іран адыгрывае важную ролю, даючы прытулак двум мільёнам афганскіх уцекачоў і змагаючыся з кантрабандай наркотыкаў. Анан падкрэсьліў ролю, якую мае адыграць Іран ва ўсталяваньні міру й стабільнасьці ў Афганістане. На такійскай канфэрэнцыі ў пытаньнях адбудовы Афганістану Іран паабяцаў выдзеліць гэтак краіне 500 мільёнаў даляраў на працягу 5 гадоў. Падчас учорашняга візыту ў Кабул Кофі Анан заклікаў суседнія краіны ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Афганістану.
XS
SM
MD
LG