Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:19 ]  ЗША абяцаюць дапамагаць Афганістану


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл паабяцаў, што Злучаныя Штаты будуць дапамагаць афганскаму народу столькі, колькі спатрэбіцца для адбудовы Афганістану. Паўэл заявіў, што амэрыканскі ўрад ня мае намеру павярнуцца да Афганістану сьпінай пасьля вызваленьня краіны ад талібаў і тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда». Паўэл выступіў з гэткай заявай пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне зь міністрам замежных справаў афганскага часовага ўраду Абдулом Абдулом. Абдула паведаміў, што ня можа пацьвердзіць паведамленьні, што Іран спрабуе ўмяшацца ва ўнутраныя справы Афганістану праз пастачаньне зброі экстрэмістам. Гэткія абвінавачаньні абвяргае і Іран. Абдула выказаў спадзяваньне, што суседнія краіны будуць будаваць свае дачыненьні з Афганістанам на падставе прынцыпаў узаемапавагі і неўмяшаньня. У панядзелак зь візытам у Злучаныя Штаты прыяжджае прэм’ер часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі.
XS
SM
MD
LG