Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:17 ]  Прэзыдэнт Буш расчараваны Арафатам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш абвінаваціў палестынскую адміністрацыю Ясіра Арафата ў спробах кантрабанды зброі зь Ірану з мэтай «нагнятаньня тэрору». Буш заявіў, што ён «вельмі расчараваны» Арафатам. Раней дзяржаўны сакратар Колін Паўэл паведаміў, што Злучаныя Штаты разглядаюць шэраг дыпляматычных і палітычных захадаў супраць Арафата і палестынцаў. Арафат абвергнуў інфармацыю пра дачыненьне палестынцаў да карабля з кантрабанднай іранскай зброяй, захопленага ў гэтым месяцы ў Чырвоным моры. Тым часам учора ўвечары ізраільскія самалёты атакавалі палестынскія аб’екты ў горадзе Тулькарм на Заходнім Беразе Ярдану і ў Газе ў адказ на самагубчы тэрарыстычны акт у Тэль-Авіве, у выніку якога было паранена 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG