Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:16 ]  ЗША выпрабоўваюць сыстэму супрацьракетнай абароны


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты рыхтуюцца правесьці новае выпрабаваньне амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Выпрабаваньне мае адбыцца ў найбліжэйшыя гадзіны. У афіцыйным паведамленьні гаворыцца, што спробная ракета будзе запушчаная з Гавайскіх астравоў. Крэйсэрскі карабель у Ціхім акіяне мусіць высачыць яе і зьбіць перахопнай ракетай. Мэта выпрабаваньня палягае ў зборы інфармацыі наконт сыстэмы кіраваньня і кантролю перахопнай ракеты, а не ў зьбіцьці аб’екту. Расея і Кітай выступаюць супраць амэрыканскіх плянаў супрацьракетнай абароны. Прэзыдэнт Джордж Буш летась абвясьціў,што Злучаныя Штаты выходзяць з Дамовы аб антыбалістычных ракетах 1972 году, якая забараняе разгортваньне сыстэмаў супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG