Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Палонных з Гуантанама, магчыма, выправяць дадому


ВАЕННА-МАРСКАЯ БАЗА ЗША Ў ГУАНТАНАМА. Сэнатар-рэспубліканец з штату Аклагома Джэймс Інгоўф заявіў, што некаторыя з палонных талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды», што ўтрымваюцца цяпер на базе ў Гуантанама на Кубе, могуць быць вернутыя ў свае краіны, дзе яны, магчыма, паўстануць перад судом за тэрарыстычную дзейнасьць. Інгоўф зазначыў, што любая пастанова аб высылцы затрыманых дадому будзе прынятая толькі пасьля таго, як іх дапытаюць амэрыканскія сьледчыя. Пазьней прадстаўнік Інгоўфа ўдакладніў, што высылка затрыманых дадому – гэта толькі адна з магчымасьцяў, якія разглядаюцца Бушавай адміністрацыяй, і што пакуль у гэтай справе не прынята ніякай канкрэтнай пастановы. 158 талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды», утрымваных на базе ў Гуантанама, паходзяць з 25 розных краінаў. Прадстаўнікі дэлегацыі амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія наведалі Гуантанама, адхілілі абвінавачаньні ў дрэнным абыходжаньні з затрыманымі і заявілі, што зь імі абыходзяцца гуманна.
XS
SM
MD
LG