Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  Самагубства аднаго з былых кіраўнікоў «Энрону»


ГЬЮСТАН (ШТАТ ТЭКСАС). Улады гораду Гьюстан паведамілі, што былы высокапастаўлены супрацоўнік збанкрутаванай амэрыканскай карпарацыі «Энрон» Кліфард Бакстэр скончыў жыцьцё самагубствам. Паводле паліцыі, цела 43-гадовага Бакстэра, былога віцэ-старшыні «Энрону», было знойдзенае ў ягоным аўтамабілі з прастрэленай галавой. Побач быў знойдзены ліст з паведамленьнем аб намеры самагубства. Бакстэр пакінуў сваю пасаду за некалькі месяцаў перад банкруцтвам фірмы. Паведамляецца, што ён неаднаразова наракаў на сумнеўныя бухгальтарскія апэрацыі «Энрону», і ў гэтай справе яго меліся апытаць сьледчыя з Кангрэсу. Раптоўнае банкруцтва «Энрану» расьсьледуюць фэдэральная пракуратура, інспэктары ў справах каштоўных папераў і 11 камітэтаў і падкамітэтаў Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG