Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:36 ]  ЗША наклалі санкцыі на дзьве кітайскія кампаніі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты наклалі санкцыі на дзьве кітайскія кампаніі і на адну фізычную асобу, якія падазраюцца ў перадачы тэхналёгіі хімічнай і біялягічнай зброі Ірану. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Рычард Баўчэр паведаміў, што санкцыі былі ўжытыя ў адпаведнасьці з прынятым у 2000 годзе законам, які забараняе кампаніям перадаваць Ірану матэрыялы, што могуць быць ужытыя для вытворчасьці біялягічнай, хімічнай і ядзернай зброі. Іран дагэтуль адмаўляў сваё дачыненьне да спробаў набыцьця зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG