Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:11 ]  Антытэрарыстычная кампанія яшчэ не дасягнула ўсіх мэтаў


ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў часовага афганскага ўраду Абдула Абдула заявіў, што ваенная кампанія ў Афганістане мусіць працягвацца да таго часу, пакуль ня будуць дасягнутыя ўсе мэты антытэрарыстычнай апэрацыі. Абдула выступіў з гэтай заявай на прыватным палітычным форуме ў Вашынгтоне. Плянуецца, што сёньня афганскі міністар сустрэнецца з дзяржаўным сакратаром Злучаных Штатаў Колінам Паўэлам ды іншымі афіцыйнымі асобамі. Гэты візыт адбываецца напярэдадні прыезду ў Вашынгтон у панядзелак кіраўніка часовага ўраду Хаміда Карзаі. Абдула зазначыў, што ваенная кампанія ў Афганістане яшчэ не дасягнула ўсіх сваіх мэтаў і мусіць працягвацца, пакуль ня будзе пакончана зь сеткай «Аль-Каіды» ды іншымі варожымі элемэнтамі. Абдула таксама заклікаў суседнія краіны ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Афганістану. Ён сказаў, што ня можа пацьвердзіць паведамленьні аб гэткім умяшаньні з боку Ірану.
XS
SM
MD
LG