Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:10 ]  Забіты адзін зь лідэраў «Хамасу»


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Паведамляецца, што ў выніку абстрэлу ізраільскім верталётам аб’таў у Паласе Газа быў забіты адзін зь лідэраў палестынскай групоўкі «Хамас». Прадстаўнікі «Хамасу» паабяцалі адпомсьціць Ізраілю за ўчорашняе забойства Бакра Хамдана ў лягеры ўцекачоў Хан Юніс. Ізраільскае камандаваньне заявіла, што Хамдан быў забіты за ягоную ролю ў тэрарыстычных нападах на жыхароў Ізраілю. У Вашынгтоне прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флэйшэр сказаў, што прэзыдэнт Джордж Буш «разумее» пастанову Ізраілю ізаляваць палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў ягонай штаб-кватэры ў Рамалагу на Заходнім Беразе Ярдану. Флэйшэр заклікаў Арафата ўжыць належныя захады ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG