Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:08 ]  Атакаваная штаб-кватэра талібаў на поўнач ад Кандагару


ВАШЫНГТОН. Спэцаддзелы амэрыканскага войска атакавалі штаб-кватэру талібаў на поўначы ад Кандагару, узяўшы ў палон 27 чалавек. Падчас апэрацыі адзін амэрыканскі вайсковец быў паранены. Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Рычард Маерс паведаміў на брыфінгу ў Вашынгтоне, што былі атакаваныя два сумежныя аб’екты ў горнай мясцовасьці за 100 кілямэтраў на поўнач ад Кандагару. Выступаючы на тым самым брыфінгу міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што паасобныя групы талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» працягваюць змаганьне ў розных раёнах Афганістану і захоўваюць мабільнасьць. Амэрыканскія сілы будуць працягваць супраць іх баявыя дзеяньні. Тым часам разьмешчанае ў Пакістане афганскае ісьлямскае прэсавае агенцтва паведамляе, што амэрыканская авіяцыя аднавіла налёты ў раёне гораду Хост на ўсходзе Афганістану і атакавала былы лягер «Аль-Каіды». Гэта былі першыя авіяўдары пасьля таго, як авіяцыя закончыла інтэнсіўную паветраную кампанію ў раёне Хосту 10 дзён таму.
XS
SM
MD
LG