Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:07 ]  Прэзыдэнт Пакістану абвесьціў выбары ў парлямэнт


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф абвесьціў, што ў кастрычніку сёлета адбудуцца выбары ў парлямэнт краіны і мясцовыя заканадаўчыя ворганы. Ён паабяцаў, што выбары, першыя пасьля ваеннага перавароту 1999 году, будуць “справядлівымі і свабоднымі”. Мушараф таксама паведаміў, што зьбіраецца заставацца на пасадзе кіраўніка дзяржавы цягам пяці гадоў пасьля абраньня новага парлямэнту. Мінулым тыднем Мушараф зрабіў шэраг зьменаў у законе пра выбары. Ён павялічыў колькасьць дэпутатаў парлямэнту, вылучыў 60 месцаў для жанчынаў і ўвёў патрабаваньне пра абавязковую вышэйшую адукацыю для парлямэнтароў.
XS
SM
MD
LG