Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:30 ]  На Заходнім беразе Ярдану новыя ахвяры


ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраілю сёньня абвінаваціў Сырыю і Іран у спрыяньні ўчорашняму нападу на ізраільскія блёкпасты на дыскусійных тэрыторыях ля лібанскай мяжы. Ён адзначыў, што напад баявікоў лібанскай групоўкі “Хэзбалах” быў бы немагчымым без падтрымкі гэтых дзьвюх краінаў. Ізраіль учора ў адказ нанёс паветраныя ўдары па меркаваных пазыцыях “Хэзбалаху”. Сёньня ў Паласе Газа два палястынцы падарваліся на мінах, якія, магчыма, засталіся тут пасьля ўварваньня ізраільскіх танкаў. У горадзе Хэўрон, што на Заходнім беразе Ярдану, ізраільцы абстралялі і паранілі двох палестынцаў і палянавалі іх. Адзін з палястынца мяркуецца, ёсьць сябрам экстрэмісцкай групоўкі “Фатах”. У Рамалаху сябра палястынскай службы бясьпекі быў забіты ў часе нечаканай сутычцы зь ізраільскімі сіламі.
XS
SM
MD
LG