Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:26 ]  Прэзыдэнт Расеі падпісаў плян мадэрнізацыі ўзбраеньня


МАСКВА. Намесьнік прэм”ер-міністра Расеі Ільля Клябанаў паведаміў, што прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў плян мадэрнізацыі ўзбраеньня войска да 2010 году. Клябанаў сказаў, што новае ўзбраеньне ўключае новы рэактыўны зьнішчальнік, баявы гэлікоптэр, танк і браняваны пэрсанальны транспарт, а таксама субмарыны і надводныя вадаплавы. Афіцыйныя асобы цьвердзяць, што асноўныя высілкі будуць засяроджаныя перадусім на мадэрнізацыі ўжо існуючага ўзбраеньня, а ўжо затым будзе адбывацца распрацоўка новых відаў зброі. Штотыднёвік “Камэрсант” паведаміў, што кошт гэтага пляну прыблізна 70 тысячаў мільёнаў даляраў. Мяркуецца, што палова гэтай сумы будзе пакрытая коштам продажу зброі за мяжу.
XS
SM
MD
LG