Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:24 ]  ЗША не пашлюць назіральнікаў на ўзбэцкі рэфэрэндум


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты ня вышлюць сваіх назіральнікаў ва Ўзбэкістан, дзе ў гэтым месяцы адбудзецца рэфэрэндум у пытаньні аб працягу на два гады паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта Іслама Карымава. Паводле прэсавага сакратара Дзяржаўнга Дэпартамэнту Рычарда Баўчэра, Вашынгтон занепакоены тым, што гэтае ўсенароднае галасаваньне будзе ня больш справядлівае за папярэднія. Ён сказаў, што «ранейшыя выбары ва Ўзбэкістане не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі і грамадзяне ня мелі падчас іх сапраўднага выбару». Урад Карымава крытыкуюць на Захадзе за павольныя эканамічныя рэформы і за парушэньні дэмакратыі і правоў чалавека. Разам з тым Карымаў стаўся адным з саюзьнікаў Вашынгтону, дазволіўшы ўжываць авіябазу ў Ханабадзе ў мэтах антытэрарыстычнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG