Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:23 ]  Аўдытар «Энрона» адмаўляецца сьведчыць у Кангрэсе


ВАШЫНГТОН. Дэйвід Данкан, галоўны аўдытар збанкрутаванага энэргетычнага гіганта – кампаніі «Энрон» - адмовіўся даваць паказаньні перад камітэтам Кангрэсу Злучаных Штатаў. Паводле ягонага адваката, Данкан патрабуе ад камітэту гарантыяў, што ён ня будзе аддадзены пад суд, калі дасьць свае паказаньні. Банкруцтва кампаніі «Энрон» - самая вялікая справа такога роду за ўсю гісторыю Злучаных Штатаў. Данкан быў звольнены з аўдытарскай фірмы «Артур Андэрсэн», якая прызнала, што кіраваная ім група аўдытараў зьнішчала дакумэнты, што датычылі кампаніі «Энрон». Тым часам абвясьціў пра сваю адстаўку выканаўчы дырэктар кампаніі Кен Лэй, які заявіў, што ва ўмовах сьледзтва ён ня можа засяродзіць свае сілы на ўратаваньні кампаніі.
XS
SM
MD
LG