Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  Буш просіць 48 мільярдаў для дадатковых выдаткаў на абарону


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ягоная адміністрацыя хоча атрымаць 48 мільярдаў даляраў дзеля дадатковых выдаткаў на вайсковыя патрэбы і барацьбу з тэрарызмам. У выпадку ўхваленьня гэтай прапановы Кангрэсам, гадавы бюджэт Міністэрства абароны Злучаных Штатаў вырасьце да 380 мільярдаў даляраў. Выступаючы ў Вашынгтоне перад афіцэрамі-рэзэрвістамі, Буш паведаміў, што дадатковыя сродкі пойдуць на павышэньне аплаты вайскоўцам, на набыцьцё высокадакладнай зброі і на пабудову сыстэмы антыракетнай абароны. Што да вайны з тэрарызмам, дык Буш зноў паабяцаў, што ягоная адміністрацыя зробіць усё магчымае, каб знайсьці адказных за напады 11 верасьня. З мэтай гарантыі бясьпекі грамадзянаў унутры краіны Буш паабяцаў наняць дадаткова 30 тысячаў супрацоўнікаў бясьпекі на лётнічшах і закупіць новае абсталяваньне для павышэньня бясьпекі на пошце і паглыбленьня расьсьледаваньняў пагрозаў біятэрору.
XS
SM
MD
LG