Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:41 ]  У Галяндыі распачалося слуханьне апэляцыі падазраванага ў тэрарызме


АМСТЭРДАМ. У Галяндыі пачалося судовае слуханьне апэляцыі, пададзенай Алі Аль Мэграхі, былым супрацоўнікам лібійскіх спэцслужбаў, асуджаным у справе Локэрбі. Год таму ён быў прызнаным вінаватым ва ўчыненьні выбуху амэрыканскага самалёту, які прывёў да пагібелі 270 чалавек. Самалёт выбухнуў над паселішчам Локэрбі ў Шатляндыі ў 1988 годзе. Вырак Аль Мэграхі быў вынесены шатляндзкім судом, які засядаў у Галяндыі. Адвакаты Аль Мэграхі заяўляюць, што ён стаў ахвяраю судовай памылкі, апэляцыя была пададзеная яшчэ летам летась.
XS
SM
MD
LG