Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:37 ]  ЗША ўвялі гандлёвыя санкцыі супраць Украіны


ВАШЫНГТОН. ЗША ўвялі гандлёвыя санкцыі супраць Украіны, якую Вашынгтон лічыць найбуйнейшым у Эўрпопе вытворцам неліцэнзаваных кампакт –дыскаў. Санкцыі, якія пачнуць дзейнічаць ад 23 студзеня, прадугледжваюць абмежаваньні на імпарт у ЗША прадукцыі ўкраінскіх мэталюргічных заводаў. Кошт гэтых даставак складае каля паўмільярды даляраў у год. Паводле экспэртных ацэнак аб’ём незаконнай вытварчасьці кампакт-дыскаў у Ўкраіне складае каля 70 мільёнаў даляраў у год. На мінулым тыдні Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, які рэгулюе вытворчасьць кампакт-дыскаў. Аднак, заканадаўцы адмовіліся даць кантрольным ворганам права без папярэджаньня правяраць студыі гуказапісу.
XS
SM
MD
LG