Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:34 ]  ЗША ня будуць ствараць сталай вайсковай базы ў Сярэдняй Азіі


БІШКЕК. ЗША ня маюць намеру ствараць сталую ваенную базу ў сярэдняазіяцкім рэгіёне. Пра гэта заявіў сёньня падчас свайго візыту ў Кыргызстан камандуючы ваеннай апэрацыяй ЗША ў Афганістане Томі Фрэнкс. У той жа час генэрал Фрэнкс патлумачыў, што амэрыканскія жаўнэры застануцца ў рэгіёне да тае пары, пакуль не зьліквідуюць базы тэрарыстаў. Зараз камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Афганістане наведвае сталіцы краінаў Сярэдняй Азіі. Сёньня ў Бішкеку ён абмяркоўваў зь кіраўніцтвам Кыргызстану праблемы ўдзелу гэтай краіны ў антытэрарыстычнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG