Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:20 ]  У Афганістане адбыліся сутэкненьні паміж варагуючымі групоўкамі "Паўночнага альянсу"


КАБУЛ. На поўначы Афганістану сёньня адбыліся ўзброеныя сутыкненьні паміж варагуючымі групоўкамі “Паўночнага альянсу”. Адзьдзелы Абдурашыда Дустума, намесьніка міністра абароны краіны, выбілі сілы былога прэзыдэнта Бурганудзіна Рабані з аднаго з раёнаў непадалёку ад Кундузу. Прадстаўнік ААН у Афганістане Франсэск Вэндрэл заявіў, што дзеля кантролю над сытуацыяй у краіне трэба тэрмінова разьмясьціць міжнародныя сілы ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых раёнах краіны. Тым часам, кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі знаходзіцца зь візытам у Кітаі, дзе вядзе перамовы зь кіраўніцтвам краіны.
XS
SM
MD
LG