Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:47 ]  Таджыкістан разьвівае супрацоўніцтва з Францыяй


ДУШАНБЭ. Прэзыдэнт Таджыкістану і Францыі Эмамалі Рахмонаў і Жак Шырак учора ўвечары абмеркавалі шляхі палітычнай і эканамічнай адбудовы Афганістану. Прэсавая служба таджыцкага прэзыдэнта паведамляе, што Рахмонаў паабяцаў дазволіць выкарыстоўваць ўсю тэрыторыю і камунікацыйныя сеткі Таджыкістану пры дастаўцы ў Афганістан гуманітарнай дапамогі. Шырак падзякаваў Таджыкістану за гасьціннасць пры разьмяшчэньні ў краіне францускага міратворчага кантынгенту і падтрымаў пляны правядзеньня двухбаковых палітычных і ваенных кансультацыяў.
XS
SM
MD
LG