Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:45 ]  Прызнаньне афіцыйнай Расеі ў справе «Курску»


МАСКВА. Расейскія ўлады ўпершыню афіцыйна прызналі, што катастрофа атамнай субмарыны «Курск» не была спрычыненая сутыкненьнем з замежным суднам. У інтэрвію агенцтву Інтэрфакс віцэ-прэм’ер Расеі Ільля Клябанаў паведаміў, што ў выніку абсьледаваньня корпуса «Курска», паднятага з дна мора летась у кастрычніку, не было выяўлена ніякіх сьлядоў сутыкненьня. Ён заявіў, што катастрофа была вынікам пагаршэньня сытуацыі ў расейскіх збройных сілах на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя. Адразу пасьля катастрофы ў жніўні 2000 году расейскі ваенны флёт высунуў тэорыю, што выбух тарпэды на борце «Курска» адбыўся ў выніку сутыкненьня з замежнай субмарынай.
XS
SM
MD
LG