Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  Групоўка "Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы" ўзяла адказнасьць за тэракт у Ерусаліме


ЕРУСАЛІМ. Тэрарыстычная групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” ўзяла на сябе адказнасьць за сёньняшні тэракт у Ерусаліме, у выніку якога былі параненыя болей за 30 чалавек. Гэтая групоўка ўяўляе зь сябе ўзброенае крыло руху “Фатх”, які ачольвае Ясір Арафат. Тэрарыст, які распачаў страляніну ў цэнтры Заходняга Ерусаліму ў гадзіну пік, быў застрэлены ізраільскімі паліцыянтамі. Прадстаўнік ізраільскага ўраду заявіў, што ўлады Палестыны падбухторваюць тэрарыстаў. Інцыдэнт адбыўся празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як ізраільскае войска ў горадзе Наблус на Заходнім Беразе Ярдану забіла чатырох сябраў радыкальнай палестынскай групоўкі “Хамас”. “Хамас” паведаміў у сваёй заяве пасьля трагедыі ў Наблусе, што адпомсьціць за гэтыя сьмерці. Групоўка “Фатх” запатрабавала ад Ізраілю спыніць аблогу кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата ў Рамалаху. Інакш, сьцьвярджаецца ва ўльтыматуме, у ізраільскіх гарадох будзе ажыцьцёўленая сэрыя тэрактаў.
XS
SM
MD
LG