Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Канфэрэнцыя донараў паабяцала Афганістану болей за 4,5 мільярды даляраў


ТОКІЁ. Лідэры часовай адміністрацыі Афганістану пакінулі канфэрэнцыю донараў адбудовы зруйнаванай вайной краіны з надзеяй, што абяцаньне выдзяліць краіне больш за чатыры з паловай мільярдаў даляраў бліжэйшым часам ператворыцца ў рэальныя грошы. Такую думку выказаў кіраўнік Афганістану Хамід Карзаі. Ён дадаў, што афганская дэлегацыя шчасьлівая ад вынікаў канфэрэнцыі. Паводле Карзаі, краіне патрэбныя грошы тэрмінова, каб як мага хутчэй распачаць адбудову Афганістану і рухаць краіну наперад. Донары заявілі, што грошы будуць ісьці ў Афганістан у залежнасьці ад здольнасьці часовай адміністрацыі ствараць дэмакратычнае грамадзтва і плянаваць кіраваньне сродкамі так, каб запабегчы карупцыі ў выкарыстаньні фондаў. Тым часам, камандуючы ваеннай апэрацыяй Злучаных Штатаў у Афганістане Томі Фрэнкс і прэзыдэнт Узбэкістану Іьлям Карымаў абмеркавалі сёньня ў Ташкэнце міжнародную кампанію супраць тэрарызму і сытуацыю ў Сярэдняй Азіі. На парадку дня перамоваў было таксама пытаньне аб ваенным супрацоўніцтве. Летась Ташкэнт пагадзіўся разьмясьціць паўтары тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў на вайсковай базе пад Ханабадам дзеля ўдзелу ў гуманітарных і пошукава-выратавальных апэрацыяў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG