Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  5 паліцыянтаў забітыя, каля 20 параненыя ў выніку нападу на інфармацыйны цэнтар ЗША ў Калькуце


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан сёньня адверг абвінавачаньні Індыі, што Ісьлямабад мае дачыненьне да нападу на амэрыканскі інфармацыйны цэнтар у Калькуце, што адбыўся сёньня раніцай. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Азіз Ахмэд Хан заявіў у Ісьлямабадзе, што абвінавачаньні Дэлі “цалкам неабгрунтаваныя”. Міністар унутраных справаў Індыі Адвані раней сказаў, што групоўка, якая патэлефанавала ў паліцыю Калькуты, каб узяць на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт, зьвязаная з пакістанскай вайсковай выведкай. Адвані не паведаміў назву групоўкі, але сказаў, што тэлефанаваньне было з Дубаі. Ён таксама сказаў, што групоўка мае дачыненьне да нядаўняга зьнікненьня бізнэсоўцаў. Пяць паліцыянтаў былі забітыя, каля 20 параненыя падчас сёньняшняга нападу. Два матацыклісты абстралялі паліцэйскае падразьдзяленьне, якое знаходзілася перад будынкам амэрыканскага інфармацыйнага цэнтру. Амбасада ЗША заявіла, што ніхто з амэрыканскага штату ЮСІСу не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG