Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:20 ]  Расейскі "Мэмарыял" лічыць, што Рада Эўропы наўмысна зьмяншае крытыку дзеяньняў Расеі ў Чачэніі


МАСКВА. Расейская праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял” заявіла, што яна згубіла надзею атрымаць падтрымку з боку Рады Эўропы ў кампаніі супраць злоўжываньня расейскімі вайскоўцамі супраць цывільных грамадзянаў Чачэніі. Прадстаўнік “Мэмарыялу” Алег Арлоў сказаў, што Рада ня ў стане зразумець, што сапраўды адбываецца ў Чачэніі, паколькі не жадае мець ніякіх канфліктаў з Расеяй. Ён таксама сказаў, што Рада наўмысна зьмяншае сваю крытыку парушэньняў правоў чалавека ў Чачэніі, каб паказаць, што праца Рады Эўропы мае станоўчыя вынікі. Рада Эўропы рэгулярна дасылае свае місіі ў Чачэнію, каб паведамляць пра сытуацыю там. Афіцыйны прадстаўнік Расеі ў справах правоў чалавека Уладзімер Каламанаў зараз бярэ ўдзел у сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры. Ён выказаў задаволенасьць ад супрацоўніцтва Расеі з Радай.
XS
SM
MD
LG